У Беларусі з'явіліся праблемы з доступам да фэйсбуку з Байфлая

"Наша Ніва"

«РУП «Белтэлекам» інфармуе карыстальнікаў аб праблеме з доступам да сацыяльнай сеткі Facebook.

Спыненне доступу да сацыяльнай сеткі Facebook з асобных IP-адрасоў было звязана з палітыкай бяспекі кампаніі Facebook.

У цяперашні час праблема блакавання IP-адрасоў знаходзіцца ў працэсе вырашэння. РУП «Белтэлекам» вядзе перамовы з прадстаўнікамі Facebook аб аднаўленні доступу да рэсурсу».