Запрашаем у “Школу для маладых фрылансераў” (Вільня, дэдлайн працягнуты да 23 мая)
Абавязковая наяўнасць візы Шэнген!
За адзін дзень вы даведаецеся: як працаваць фрылансерам у Літве, як легалізаваць сваю дзейнасць у Беларусі, а таксама як сябе "прадаць" замоўцу.
На семінары вас чакаюць сустрэчы з экспертамі ў галіне фрылансу. З літоўскага боку да нас далучыцца калега з найбуйнейшага он-лайн выдання краіны — партала DELFI. З беларускага боку пра юрыдычны аспект работы ў рэжыме фрыланс распавядзе прававед Аляксандр Жук. Таксама чакаецца выступ беларускага калегі, практыкуючага фрылансера, які распавядзе, як журналісту зарэгістраваць ІП ды як змагацца з канкурэнцыяй.
Беларуская асацыяцыя журналістаў, кампанія “За фрыланс!”, рэсурс ФББ і Беларускі дом правоў чалавека ў Літве праводзяць аднадзенны семінар у Вільні 31 мая. Гэтае навучальна-асветніцкае мерапрыемства, накіраванае на падвышэнне прафесійнага узроўню журналістаў-фрылансераў, а таксама паглыбленне ведаў пра прававы бок занятку фрылансам у Беларусі і Літве. Арганізатары забяспечваюць праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Заезд 30 мая ўвечары.
Як запісацца. Для ўдзелу дасылайце заяўкі на адрас freelance@baj.by з кароткім расповедам пра сябе і свой досвед у галіне фрыланс-журналістыкі. Прыярытэт аддаецца ўдзельнікам, якія з’яўляюцца сябрамі БАЖ. Калі вы не сябра арганізацыіі, то дасылаючы заяўку, вы пагаджаецеся падаць заяву на ўступленне ў арганізацыю.
Тэрміны. Заяўкі прымаюцца да 23 мая.