Віншуем калег з Сусветным днем свабоды прэсы!


Найважнейшым складнікам любога дэмакратычнага грамадства з`яўляецца свабодная, плюралістычная і незалежная прэса.

Менавіта ў гэтым -- асноўны сэнс "Віндхукскай дэкларацыі", якую падпісалі 3 мая 1991 г. у сталіцы Намібіі Віндхуку журналісты Афрыкі, заклікаўшы ўрады дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар.

Сусветны дзень свабоды прэсы, які адзначаецца ў свеце з 1992 года пра падтрымцы ЮНЭСКА, не абыходзіць увагай бадай ніводная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека і свабоды слова.

ГА “БАЖ” у гэты дзень па традыцыі абвяшчае імёны пераможцаў штогадовага творчага конкурса “Вольнае слова”. Імпрэза адбудзецца ў сталічнай галерэі “Ў” з 14-й да 16-й гадзіны. У часе мерапрыемства адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча "Найноўшая гісторыя ў асобах" на англіскай мове.


Выява з сайта www.rferl.org

 

На гэтую ж тэму:

Шорт-ліст фіналістаў «Вольнага слова». Узнагароджанне - 3 мая!