ЕГУ: што чакаць ад рэформаў? (Заканчэнне)
Cітуацыя ў ЕГУ: маўчаць ці гаварыць?
Адміністрацыя ЕГУ не вітае публічных выступаў сваіх супрацоўнікаў у СМІ і іх каментароў наконт сітуацыі ва універсітэце.
“Забарона выступаць у СМІ ўвесь час абгрунтоўвалася “інтарэсамі універсітэта” дзеля якіх, а таксама дзеля “супакою студэнтаў” трэба “пацярпець”, не выносіць “смецце з хаты” і не перашкаджаць рэформам”, – гаворыць Таццяна Мельнічук. Па яе словах, рэкамендацыі такога кшталту атрымлівалі ўсе выкладчыкі ЕГУ цягам апошніх паўтра гадоў, праз унутраную універсітэцкую рассылку.
Фота t-styl.info
Відаць, з-за гэтага рэха пра падзеі ў ЕГУ выплёскваецца ў прэсу толькі калі ўнутранае напружанне ва ўстанове выходзіць за межы працоўных стасункаў і набывае эмацыйны запал.
Правілы ўнутранага распарадку і карпаратыўнай этыкі існуюць у любой арганізацыі. І яны абавязковыя для выканання. У любой установе здараюцца сітуацыі і акалічнасці, якія некарэктна выносіць на шырокую публіку, а тым больш абмяркоўваць людзям “збоку”.
“Але сітуацыя з ЕГУ – не шараговая, – кажа Аляксандар Класкоўскі. – У свой час універсітэт стаў надзеяй для ўсёй беларускай адукацыі. А калі там пачаліся працэсы, якія паказалі, што ў кіраўніцтве ЕГУ дамінуюць зусім не еўрапейскія падыходы да вырашэння праблем, і гэта схаваць было немагчыма. Таму зараз спробы кіраўніцтва замаўчаць сітуацыю і “загнаць джына зноў у пляшку”, выглядаюць смешнымі і недарэчнымі,” – гаворыць Аляксандар Класкоўскі.
Фота 1tv.ru
На яго думку, сёняшняя сітуацыя вакол ЕГУ малюе кіраўнікоў універсітэту ў вельмі непрывабным святле: “Не трэба лічыць астатніх дурнямі і рабіць выгляд, што гаворка ідзе пра нейкія “карпаратыўныя рэчы”. Гэта палітчныя, духоўныя рэчы, якія хвалююць грамадства. Трэба разумець гэтую адказнасць, а не прыкрывацца нейкімі карпаратыўнымі шыльдамі,” – гаворыць А. Класкоўскі. Але пры гэтым журналіст падкрэслівае, што пры агучванні праблем “трэба ўзважваць, што гаворыцца “на публіку”, і не змешваць звядзенне асабістых рахункаў з прынцыповай спрэчкай.”
“Я журналіст па прафесіі і па сутнасці. Мая прафесія і мая сутнасць гавораць, што, калі праблему не прагаворваць, замоўчваць, то яна толькі павялічваецца і, з часам, абвязкова выбухне, – мяркуе Таццяна Мельнічук. – Публічнае абмеркаванне таго, што адбываецца ў ЕГУ, неабходнае. Бо складваецца ўражанне, што там адбываюцца нейкія разбуральныя рэчы. Падаецца, што пад відам “рэформаў” ЕГУ як сімвал беларускай свабоднай адукацыі проста нішчыцца. Гэта жахліва, таму, што з сімваламі заўсёды вельмі шкада развітвацца.”
Ці сапраўды існуе афіцыйная забарона на публічныя абмеркаванні сітуацыі ва універсітэце? На чым палягае гэтая забарона? Пытаюся ў Альміры Усманавай:
Фота jgreenlamp.narod.ru
Говоря о “запрете”, наверное, имеется в виду утвержденный ректором в середине ноября 2013 года The Code of Conduct (Кодекс поведения). Этот Кодекс существует только на английском языке – поэтому привожу ниже выдержку из раздела о конфиденциальности и личных данных, но в Кодексе не идет речь непосредственно о медиа:
Community members receive and generate on behalf of the University various types of confidential, proprietary and private information. It is imperative that each community member complies with all state laws, agreements with third parties, and University Statutes, policies and principles pertaining to the use, protection and disclosure of such information and such policies apply even after the community member’s relationship with EHU ends.
(Сябры супольнасці атрымліваюць, а таксама самі генеруюць рознага кшталту канфідэнцыйную, уласную і прыватную інфармацыю ад імя Універсітэта. Кожны сябар супольнасці павінны безумоўна падпарадкоўвацца ўсім дзяржаўным законам, пагадненням з трэцімі бакамі і Статутам Універсітэта, правілам і прынцыпам датычна выканання, абароны і распаўсюду гэтай інфармацыі. Гэтыя нормы дзейнічаюць нават пасля завяршэння стасункаў з ЕГУ, – пераклад М.С.)
– Альмира Рифовна, как будет выглядеть программа “Медиа и коммуникация” ЕГУ в измененном виде, в результате реформ? Сохранит ли Департамент медиа свою практическую профессиональную составляющую?
– На данный момент мы планируем нашу деятельность по обеспечению учебного процесса согласно учебным планам, зарегистрированным в 2012 году. По этому плану на бакалаврской программе «Медиа и коммуникация» есть две специализации – «Новые медиа» и «Визуальная культура и креативные индустрии». Мы будем стараться сохранять и нашу теоретическую идентичность, и практическую составляющую, которая касается не только журналистских курсов, но и многих других видов аудиовизуального производства (включая кино, фотографию и работу со звуком). Однако как будет выглядеть программа в результате реформ, мне сказать сложно.
На гэтую ж тэму:
Контролирующие службы Литвы указали руководству ЕГУ на неправомерные решения