Freedom House: Беларусь перасьледуе кожны незалежны голас


30 красавіка амэрыканская дасьледчая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовую справаздачу пра стан свабоды СМІ ў 197 краінах сьвету (Freedom of the Press 2014).

Беларусь, як і ў мінулыя гады, разам з Узбэкістанам, Туркмэністанам і Іранам трапіла ў лік васьмі краінаў, у якіх умовы працы для журналістаў найгоршыя.

«Ва ўсіх гэтых краінах асяродзьдзе СМІ неверагодна абмежаванае. Там, у асноўным, няма прыватных СМІ. Вельмі невялікі ўплыў маюць і інтэрнэтныя СМІ. Гэта вельмі закрытае асяродзьдзе нават для інтэрнэту. І дзяржава рэпрэсуе і перасьледуе ўсіх, хто падымае незалежны голас», — сказала Карын Карлекар, якая кіравала сёлетнім дасьледаваньнем стану свабоды прэсы, пра краіны, якія атрымалі самы нізкі Індэкс свабоды прэсы ад Freedom House.

Месца Беларусі ў Індэксе свабоды прэсы (у дужках — агульная колькасьць краінаў):

Год Месца Беларусі ў Індэксе свабоды прэсы Колькасьць краінаў маніторынгу
2014 193 197
2013 193 197
2012 193 197
2011 190 196
2010 189 196

 

View Freedom of the Press 2014 in a larger map