Жалезны фэст

Будзьма разам!
9 мая ў Менску адбудзецца “Жалезны фэст – 2014″.

Сёлета ў “Жалезным фэсце” возьмуць удзел барды: Зміцер Захарэвіч, Алесь Мікус, Шляхціч, Зміцер Светлы. Гэта спевакі больш “правыя”, чым шэраг іншых беларускамоўных бардаў, і на адной сцэне яны выступяць упершыню.

Таксама чакаецца выступ магілёўскага музычнага праекта “Anafelas”. Гэта новая назва і новае гучанне легендарнага магілёўскага “Pragnavit’a”. “Anafelas” загучыць ваяўнічымі маршамі і гімнамі. Ацаніць гэта слухачы маглі увосень на апошняй Crivia Aeterna.

Таксама сваю творчасць прадставіць паэт з Аршаншчыны, які выступае пад творчым псеўданімам “Тутэйшы”.

Канцэрт адбудзецца ў клубе “Салтайм”: пр. Незалежнасці 131/1 (гэта роўна насупраць Нацыянальнай бібліятэкі, на іншым баку праспекта). Пачатак у 18:00.

Слоган “Жалезнага фэсту” – “Мы пераможам”.

Сачыць за абнаўленнямі і ўключыцца ў stream падрыхтоўкі да фэсту можна ў пабліку http://vk.com/zfest2014