Круглы стол па тэме: "Канфліктагеннасьць моўнай сытуацыі ў Беларусі ў новых геапалітычных умовах і досьвед Эўрапейскага Зьвязу",

Anamastyčnaja kamisija TBM
Паважаныя журналісты!

Запрашаем да ўдзелу ў Круглым стале па тэме: "Канфліктагеннасьць моўнай сытуацыі ў Беларусі ў новых геапалітычных умовах і досьвед Эўрапейскага Зьвязу", які пройдзе 16 красавіка з 14 да 17.30 у Арт Сядзібе (Інструмэнтальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Мэтро Чалюскінцаў, па бул. Талбухіна, налева на Мяржынскага, направа на зав. Інструмэнтальны).

У мерапрыемстве возьмуць удзел:
Алена Анісім. Эўрапейская падтрымка моўнай разнастайнасьці і міжнароднае моўнае права
Пётра Садоўскі. Моўныя прэтэнзіі, канфлікты, ярархіі. Эўрапейскі і беларускі гістарычны досьвед
Вінцук Вячорка. Постімпэрская моўная спадчына ў Беларусі ды Ўсясьветная дэклярацыя лінгвістычных правоў
Валер Булгакаў. Дыглясія і білінгвізм у Беларусі. Інтэлектуальныя ды інстытуцыянальныя перадумовы русыфікацыі

Чакаецца ўдзел у дыскусіі лінгвіста Лявона Баршчэўскага, юрыста Гары Паганяйлы ды інш. Будуць выпрацаваныя практычныя рэкамэндацыі.