Міжнародная канферэнцыя "Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны досвед і выклікі"

Рух "За свабоду"

Маем гонар запрасіць Вас на міжнародную канферэнцыю "Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны досвед і выклікі", якую Рух «За Свабоду» праводзіць у рамках кампаніі "Народная праграма". Яна пройдзе 17 красавіка ў памяшканні пасольства Вялікабрытаніі (Мінск, вул. Карла Маркса, 37). Пачатак – 8.30.
Удзел у канферэнцыі бяруць вядомыя беларускія і замежныя эканамісты, у тым ліку аўтары і рэалізатары рэформаў з Польшчы, Эстоніі, Літвы і Славакіі (у прыватнасці, Лешэк Бальцэровіч).

УВАГА!
* У сувязі з вельмі абмежаваным часам і неабходнасцю акрэдытацыі просім паведаміць прозвішча прадстаўніка Вашай рэдакцыі, які будзе прысутнічаць на канферэнцыі, да заўтра (16 красавіка) да 11.30!!! Інфармацыю дасылайце на e-mail:
* Паколькі канферэнцыя будзе праходзіць у памяшканні амбасады:
а) з сабой трэба мець пашпарт або іншы дакумент са здымкам
б) унесці змены ў спіс прысутных пазней за 12.00 заўтрашняга дня будзе скрайне складана
в) тэхніка накшталт планшэтаў, мабільных тэлефонаў і кампутараў да ўносу ў памяшканне забароненая і будзе часова забраная для захоўвання
г) дазволена карыстацца дыктафонамі, а таксама фота- і відэакамерамі.