Лекцыя на тэму кіравання Інтэрнэтам
21 красавіка ў Мінску – публічная лекцыя Міхаіла Якушава, аднаго з вядучых расійскіх і еўрапейскіх спецыялістаў у сферы кіравання развіццём і выкарыстаннем Інтэрнэту.
Якія перспектывы развіцця Інтэрнэту і якія ініцыятывы існуюць у свеце на гэты конт?
Любы карыстальнік мае права і тэхнічныя магчымасці ўдзельнічаць у працэсах глабальнага кіравання Інтэрнэтам, калі ў яго ёсць прапановы альбо крытычныя заўвагі.
Выбар правільнай мадэлі развіцця залежыць ад кожнага з нас, – лічыць эксперт і запрашае паразважаць пра тое, што могуць зрабіць урады, прыватны сектар, грамадзянская і экспертная супольнасці.
Лекцыю арганізуе Асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі” (Lawtrend). Сустрэча адбудзецца 21 красавіка а 18-й гадзіне (вул. Фабрыцыуса, 4, бізнэс-клуб “Imaguru”). Падрабязная інфармацыя пра лекцыю – ТУТ.