У “Вольным слове” спаборнічаюць 55 журналістаў


Журы будзе выбіраць пераможцаў сярод аўтараў 134-х матэрыялаў, дасланых да 31 сакавіка.

«Вельмі актыўна сёлета ўдзельнічаюць журналісты «Нашай Нівы», «Комсомольской правды», маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты», іншых выданняў, – адзначыў старшыня журы Юрась Карманаў у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ”. – Большасць твораў падпадаюць пад намінацыю “Інфармацыйныя матэрыялы”, што сведчыць пра неахвоту (ці адсутнасць магчымасці) калег працаваць у больш складаных жанрах кшталту журналісцкага расследавання”.

Як бы там ні было, сёлета ў конкурсе ўдзельнічае рэкордная колькасць журналістаў за ўсю гісторыю «Вольнага слова», упершыню абвешчанага ў 2007 годзе.

Вынікі творчага спаборніцтва будуць абвешчаны 3 мая – у Сусветны дзень свабоды прэсы.

У склад журы конкурсу ўваходзяць Андрэй Аляксандраў, Анжэла Белуш, Анатоль Гуляеў, Максім Жбанкоў, Юрась Карманаў (старшыня), Андрэй Скурко, Аляксандр Старыкевіч.

Усе матэрыялы-пераможцы конкурсаў мінулых гадоў можна знайсці ТУТ.