Алесь Бяляцкі стаў пераможцам прэміі "Абаронца грамадзянскіх правоў"

Еўрарадыё

Прэмія ўручаецца шведскім праваабарончым цэнтрам Civil Rights Defenders. Алесь Бяляцкі абараняў грамадзянскія правы нягледзячы на небяспеку, адзначаюць шведскія праваабаронцы.

Пераможца атрымае дыплом і статуэтку, а праваабарончая арганізацыя, якую ён прадстаўляе, — грашовую прэмію ў 50 тысяч еўра.

Узнагароду замест Алеся Бяляцкага атрымае 4 красавіка яго жонка Наталля Пінчук.

Прэмія "Абаронца грамадзянскіх правоў" уручаецца другі раз, летась яе атрымала Наташа Кандіч з Сербіі, якая доўгі час займаецца расследаваннем вайсковых злачынстваў.