«Пятніцы з Гедройцам»
Днямі журы абвесціла доўгі спіс (12 кніг), якія працягнуць змаганне за прэмію Гедройца. Беларускі ПЭН-Цэнтр і кнігарня «логвінаЎ» ладзяць серыю сустрэч з гэтымі аўтарамі.
Задача, якую ставяць перад сабой арганізатары – пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоў на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы.
Героямі першай сустрэчы стануць Людміла Рублеўская і Ігар Бабкоў. Мадэратарам выступіць сябра журы Альгерд Бахарэвіч.
Сустрэча адбудзецца 4 красавіка ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.