Першая навукова-практычная канферэнцыя “Рэйтаны. Гісторыя роду-гісторыя краіны”

Будзьма разам!

Пачатак: 22.03 (11:00)
Палац Мастацтва
(Мінск, вул.Казлова, 3, канферэнц-заля)




Імя Тадэвуша Рэйтана, аднаго з самых вядомых і шанаваных у сьвеце беларусаў, зяўляецца сінонімам патрыятызму і любові да Бацькаўшчыны. Але, што мы ведаем аб сваім нацыянальным героі? Што мы ведаем пра ягоны род? У якім стане знаходзіцца родавае котлішча Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка? І што мы павінны зрабіць, каб гістарычная памяць нашага народу пра сваіх герояў ажыла?

Удзельнікі канферэнцыя паспрабцюць адказаць на гэтыя і шматлікія іншыя пытаньні, бо род Рэйтанаў даў Беларусі яшчэ і знакамітых пісьменьнікаў, ваяроў і дзяржаўцаў.

У канферэнцыі бяруць удзел беларускія навукоўцы, краязнаўцы і энтузіасты: А.Мальдзіс, А.Жлутка, В.Гарбачова, Ф.Чарняўскі, М.Баўтовіч, З.Сіцька, А.Дзярновіч, А.Мацук, М.Волкаў, Н.Дыдышка, Ю.Зялевіч, І.Гавіна, З.Крымоўскі,А.Балаш, З.Юркевіч і інш.

У праграме мерапрыемства: даклады , дыскусіі, а таксама паказ дакументальных стужак “Обратный отсчёт. Тадевуш Рейтан.Беларуский Дон –Кіхот” (ОНТ) і рэж. А.Ясінскай “Суботнік у Грушаўцы”, “ Апошняя з роду Рэйтанаў” (прэм’ера) .

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыей і культурай Беларусі. Уваход вольны.

Арганізатар мерапрыемства :Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

Месца і час: Менск, Палац Мастацтва, вул.Казлова, 3, канферэнц-заля. 22 сакавіка . Пачатак – 11:00 . Уваход вольны.

Увечары, як працяг канферэнцыі, адбудзецца

фэстываль эксперыментальнага мастацтва

“ДАХ”-ХХІІІ - “Забытым Героям”