Марафон салідарнасці з Домам міласэрнасці ў Шчучынскім раёне

Прэс-служба БХД
У пятніцу, 14 сакавіка, а 18-й гадзіне на Чарнышэўскага 3 адбудзецца марафон салідарнасці з Домам міласэрнасці ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну.

Просім прыносіць вопратку, абутак, пасцельную бялізну і гэтак далей.

Прытулак для бяздомных беларусаў, які арганізаваў каталіцкі місіянер Аляксей Шчадроў (брат Луіджы) у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласці, зноў пад пагрозай закрыцця. Мясцовая ўлада патрабуе ад дабрачынцы зачыніць установу - але куды пры гэтым падзецца бяздомным і інвалідам, сабраным у вёсцы Аляксандраўка, не паведамляецца.

Брат Луіджы збірае па ўсім наваколлі бяздомных, каб яны маглі мець хаця б дах над галавой, адзенне і ежу.

--
*Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на сайт http://bchd.info абавязковая. Тэлефон прэс-службы БХД +375298740455