Прэзентацыя беларускага перакладу "Саламеі" Оскара Ўайлда

19 лютага (серада) у мінскай кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу п’есы Оскара Ўайлда “Саламея” (http://lit-bel.org/by/library/4582.html).



У прэзентацыі для стварэння ўайлдаўскага і каляўайлдаўскага кантэксту возьмуць удзел: перакладчыца п’есы на беларускую мову Кацярына Маціеўская, а таксама перакладчыкі Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева і Ганна Янкута.



Пачатак а 20-й. Уваход вольны.



Пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" http://budzma.by/