Фестываль “Даём рады”
Пачатак: 07.02 (18:00)
Клуб “Re:Public”
(Мінск, Прытыцкага, 62)
Тэлефон: +375 29 6490888;
7 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2013 года. На другім фестывалі “Даём рады” сыграюць “Дай Дарогу!”, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana і “Тлушч”.
Сёлета ўрачыстая цырымонія пройдзе ў прыпанкаваным фармаце!
Дыназаўры айчыннага панку “Дай Дарогу!” і Neuro Dubel сыграюць на адной сцэне. Па некаторых метафізічных прычынах гэтага не адбывалася з тых часоў, калі ўдзельнікі юнага поп-панк гурта “Тлушч” гулялі на выпускным у дзіцячым садку!
Акрамя таго, на нашай арэне з’явіцца дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica з новым гітарыстам і змененым саўндам, які цяпер таксама хіліцца некуды ў панк-рок.
Таксама ў трупу сёлетняга фэсту увайшлі магілёўцы Nizkiz і брэсцкі гурт Sciana з новым альбомам.
Намінанты прэміі будуць вядомыя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася ў беларускіх грымёрках цягам 2013-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы і разыграем прызы.