Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова
Шаноўнае спадарства!
13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.
На Фестывалі (http://stralcou-fest.by/) выступяць літаратары з Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. У праграме — міжнародны праект “Magnus Ducatus Poesis – Вялікае Княства Паэзіі”, Слэм-Сэйшн, паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, у тым ліку — серый “Пункт адліку” і “Кнігарня пісьменніка”, зборніка пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка, а таксама электронных выданняў BYBOOKS. Будзе прэзентаваная кніга Віславы Шымборскай “Канец і пачатак” з удзелам польскіх паэтаў і беларускія перакладчыкаў. У межах Фестывалю таксама чакаюцца музычныя выступы і паказ першага прафесійнага буктрэйлера.
Падрабязней чытайце ў атачы. Шчыра дзякуем за супрацу і ўвагу да нашай дзейнасці.
Шчасліва!
--
Victoria L (Trenas)