Прэс-канфэрэнцыя з нагоды палітычнага перасьледу і звальненьняў актывістаў Партыі БНФ

Шаноўныя калегі!

Партыя БНФ запрашае вас на прэс-канферэнцыю, прысьвечаную палітычнаму ціску на сяброў партыі па месцы працы. Звольнены за намер удзельнічаць у выбарах у мясцовыя Саветы актывіст Партыі БНФ Зьміцер Шэвель распавядзе падрабязнасьці свайго звальненьня з ТАА “Мінаўта”. Аляксей Янукевіч паведаміць пазыцыю партыі з нагоды палітчна матываваных звальненьняў актывістаў.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 28 студзеня а 12 гадзіне ў штаб-кватэры Партыі БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3, тэл. (017) 284 50 12 )

Адзначым, старшыня Рады Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шэвель з Лагойску звольнены з пасады сыстэмнага адміністратара замежнага прадпрыемства ТАА «Мінаўта». У гэтым годзе Зьміцер Шэвель прымае ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Ягонай ініцыятыўнай групе па вылучэньні ў абласны савет было адмоўлена ў рэгістрацыі, аднак актывсіт плянуе быць вылучаным шляхам партыйнага вылучэньня ад Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.