“Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi”: фотавыстава Марыі Завіноўскай у “Крызе”

Будзьма разам!

Пачатак: 28.01 (18:00)
галерэя "Крыга"
(Гродна,




28 студзеня мастацкая галерэя “Крыга” запрашае на вернісаж гарадзенскай фотамастачкі Марыі Завіноўскай.

Мы жывем у дзіўным свеце. У свеце, поўным фантазій і ілюзій, забабонаў і памылак. І адна з самых распаўсюджаных памылак – меркаванне аб правільнасці і непахіснасці аб’ектыўнай рэальнасці. Калі дапусціць, што ўся разнастайнасць свету і бясконцасць космасу – толькі ілюзія, шматкроць адлюстраваная нашым уяўленнем, то можна выказаць здагадку, што нас падманвае не толькі знешні свет, але і наш уласны ўнутраны. І тая рэальнасць, у непахіснасці якой мы былі ўпэўненыя, мае і іншы бок…