Сойм Партыі БНФ
25 студзеня аб 11-й гадзіне ў менскай штаб-кватэры Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.
На Сойме з дакладам пра палітычную сытуацыю выступіць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Плянуецца прыняцьцё заявы Партыі БНФ у сувязі з абвастрэньнем палітычнай крызы ва Ўкраіне, а таксама заявы наконт пагрозы перадачы ключавых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў пад кантроль расейскага капіталу.
Кіруючы орган партыі таксама разгледзіць хаду падрыхтоўкі да мясцовых выбараў і ўдзел партыі ў міжпартыйнай кампаніі назіраньня за выбарамі “Права выбару”. З паведамленьнямі пра вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, вылучэньне прадстаўнікоў партыі ў склад выбарчых камісіяў і пра іншыя этапы кампаніі выступіць адказны сакратар Управы Зьміцер Салошкін і намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.
На пасяджэньні Сойма будуць абмеркаваныя дзеяньні БНФ датычна адзначэньня памятных датаў у 2014 годзе, у тым ліку прапановы да аргкамітэту сьвяткаваньня 500-годзя перамогі беларускай зброі ў бітве пад Воршай (ад БНФ у працы аргкамітэту бярэ ўдзел старшыня партыі Аляксей Янукевіч). Таксама на разгляд Сойма будзе вынесены праект палажэньня пра памятны знак імя Віктара Івашкевіча, якім партыя плянуе штогод ўганароўваць арганізатараў масавых акцыяў пратэсту ў Беларусі.
Пасяджэньне Сойму Партыі БНФ адбываецца ў адкрытым рэжыме, на ім маюць магчымасьць прысутнічаць прадстаўнікі прэсы.