Прэзентацыя рамана Валерыя Гапеева «Праклён»

Наша Ніва
22 студзеня 2014 года, 19.00

Мінск, пр-кт Незалежнасці, 37-а, кнігарня «логвінаЎ»

У прэзентацыі бяруць удзел:

Зміцер Вішнёў

Анатоль Івашчанка

Ірына Клімковіч

Максім Клімковіч

Яраш Малішэўскі

Юрась Нераток

Юрась Пацюпа

Людміла Рублеўская

Вядучая імпрэзы – Аксана Спрынчан

Крыху пра кнігу. Гэта раман, у якім адшукаюцца адказы на пытанні: Ці сапраўды існуе змова супраць беларускасці? Як успрымаць беларусам правіла «вока за вока»: па нова- ці старазапаветнаму? Чаму Хрыста, які паводле словаў паэта жыве на Беларусі, трэба папрасіць пагуляць у іншай старонцы? Калі зацвітае Кветка? Хто і за што забіў Ганну? Ці ўтрымае Крыж на далоні Алена?