Вечарына памяці апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела

Прэс-служба БАЖ
Рух “За Свабоду”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі хельсінскі камітэт, Камітэт “Салідарнасць” маюць гонар запрасіць Вас на вечарыну памяці апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела.

Імпрэза адбудзецца ў аўторак 14 студзеня ў Галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37А) пры падтрымцы Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі.

Пачатак – а 18-ай гадзіне.
RSVP +375296061034 al.milinkevich@gmail.com

З павагай,
прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

e-mail: press@baj.by
Тэл./факс +375(17)226-70-98,
маб.тэл. +375(29)126-70-98.