Прэсавая канферэнцыя сябраў Каардынацыйнай Рады кампаніі назірання за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 г. “Права выбару”

13 студзеня 2014 году (панядзелак) у офісе Партыі БНФ (г. Мінск, вул. Чарнышэўскага 3) адбудзецца прэсавая канферэнцыя сябраў Каардынацыйнай Рады кампаніі назірання за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 г. “Права выбару”. Пачатак прэс-канферэнцыі – у 12.00.



Арганізацыі – удзельніцы кампаніі «Права выбару» назіраюць за выбарчым працэсам з 2008 году, у тым ліку ў межах сумеснай ініцыятывы дэмакратычных сілаў Беларусі «За справядлівыя выбары».

Кампанія назірання за выбарамі ў мясцовыя саветы 2014 г. праводзіцца на падставе Пагаднення беларускіх дэмакратычных сілаў, якое было падпісанае 4 ліпеня 2013 г.

На сёння Пагадненне падпісалі:

· Беларуская партыя «Зялёныя»,

· Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада),

· Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»,

· Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!»,

· Партыя БНФ,

· Аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу,

· Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Рух «За Свабоду»».

Адметныя характарыстыкі кампаніі «Права выбару»:

· Назіранне будзе арганізаванае толькі ў тых выбарчых акругах, дзе будуць балатавацца кандыдаты, якія прадстаўляюць арганізацыі – удзельніцы кампаніі.

· Кампанія не прадугледжвае стварэнне асобнай арганізацыйнай структуры па назіранні – уся праца будзе выконвацца праз дэмакратычных кандыдатаў і іх каманды, як найбольш зацікаўленых у назіранні ўдзельнікаў выбарчага працэсу.

Асноўнай задачай назіральнікаў кампаніі будзе актыўнае супрацьдзеянне парушэнням выбарчага заканадаўства і іх прадухіленне, а не проста фіксацыя парушэнняў і інфармаванне пра іх, як гэта прынята ў незалежных кампаніях праваабаронцаў ці пры міжнародным назіранні.