“Млын Сонца”. Юбілейны канцэрт у Гомелі

Будзьма разам!
5 студзеня адбудзецца канцэрт фолк-фэнтазі-гурта “Млын Сонца”. Музыкі такім чынам адзначаць 5-годдзе свайго існавання.

У гэты вечар прагучаць як новыя песні, якія дагэтуль не выконваліся, так і старыя, якія не граліся гуртом на працягу некалькіх год.

Таксама вас чакае шмат прыгожай старажытнай музыкі, якой багата ў рэпертуары “Млына Сонца”.