“Хартыя-97” паведамляе пра блакаванне свайго сайта для карпаратыўных кліентаў


І абвінавачвае ў гэтым інтэрнэт-правайдэра “Белтэлекам” (гадндлёвая марка Byfly).

“Сёння раніцай у рэдакцыю charter97.org сталі паступаць паведамленні ад чытачоў з інфармацыяй пра тое, што дзяржаўны інтэрнэт-правайдар РУП "Белтэлекам" (гандлёвая марка Byfly) заблакаваў сайт charter97.org для карпаратыўных кліентаў”, – паведамляе рэдакцыя рэсурсу.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў, гаворка ідзе не толькі пра дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі, доступ з якіх блакуецца паводле прэзідэнцкага ўказу №60, але і пра карыстальнікаў у прыватных кампаніях.

У прэс-службе РУП "Белтэлекам" карэспандэнту charter97.org сказалі, што не маюць да гэтага дачынення, а прэс-службе ГА “БАЖ” не сталі каментаваць сітуацыю і параілі накіраваць афіцыйны запыт.