“Тлумачэнні” з Баразенкі возьмуць заўтра
У сераду журналіст наведаў пракуратуру г. Мінска, дзе з ім пагутарыла намеснік начальніка аддзела на наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, саветнік юстыцыі Наталля Жукавец.
Высветлілася, што з Алеся Баразенкі хацелі ўзяць тлумачэнні адносна яго працы з камерай каля Маскоўскага райсуда Мінска, дзе ў канцы снежня 2012 г. слухалася адміністратыўная справа прадпрымальніка Алеся Макаева.
Журналіст сказаў, што не памятае абставін тых падзеяў, на што спн. Жукавец прапанавала яму прыйсці да яе паўторна 21 лютага а 10-й раніцы. Яна сказала, што сёння апытае некаторых сведак, каб заўтрашняя размова была больш прадметнай.