Падведзеныя вынікі конкурсу «Журналісты за экалагічны дабрабыт»
Журы конкурсу аднагалосна прызналі пераможцам Алену САДОЎСКУЮ. Яна даслала на конкурс грунтоўнае экалагічнае даследаванне на тэму вынішчэння лесапалос уздоўж дарог.
Алена Садоўская працуе аглядальнікам на інтэрнэт-партале “Дзікая прырода Беларусі”. Азнаёміцца з тэкстам «Зеленая «зачистка»: в Беларуси объявили войну лесополосам» можна па спасылках:
Зеленая «зачистка»: в Беларуси объявили войну лесополосам
Зеленая «зачистка»: в Беларуси объявили войну лесополосам. Часть 2
Сябра журы конкурсу, старшыня Беларускай партыі “Зялёныя” Алег Новікаў адзначыў тэкст Алены за грунтоўнасць і рознабаковы падыход. “Прадстаўленыя розныя меркаванні, сабрана шмат інфармацыі па тэме. У выніку чытач мае неабходную базу, каб зрабіць дакладныя высновы”, — гаворыць сябра журы.
Пераможца конкурсу будзе ўганараваная на штогадовай сустрэчы філіяў ГА “БАЖ”, што адбудзецца на пачатку 2013 года.