“Урокі журналісцкага майстэрства” ацанілі на Фестывалі нефармальнай адукацыі


Дапаможнік для маладых журналістаў, падрыхтаваны экспертамі ГА «БАЖ», перамог у конкурсе “Лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі за 2010-2012 гг.”

Над зборнікам “Урокі журналісцкага майстэрства” працавалі нашы калегі Андрэй Бастунец, Мікола Дзябёла, Марына Загорская, Аляксандр Коктыш, Андрэй Лянкевіч, Эдуард Мельнікаў, Вітаўт Руднік, Юрый Стаюнічаў.

У кнізе, адрасаванай журналістам-пачаткоўцам, прадстаўленыя парады вядомых беларускіх журналістаў, якія тычацца розных аспектаў журналісцкага майстэрства. Як падрыхтавацца да інтэрв’ю, напісаць навіну, зняць добры відэасюжэт, стварыць мультымедыйны матэрыял, паводзіць сябе на прэс-канферэнцыі, а таксама як не стаць ахвярай няведання законаў, якія тычацца працы журналістаў у Беларусі, і не пераступіць этычных нормаў... (Кнігу можна спампаваць ніжэй.)

Дыплом уручылі аднаму з аўтараў дапаможніка Вітаўту Рудніку на IV Фестывалі нефармальнай адукацыі, які прайшоў у Мінску 7-9 снежня.


Спампаваць (7.7 МБ)