“У зоне рызыкі” - Брэст
У Брэсце 7 снежня адбылася прэзентацыя кнігі “У зоне рызыкі”, прысвечанай пытанням бяспекі беларускіх журналістаў.
У гэтым выданні разгледжаныя практычныя і юрыдычныя аспекты журналісцкай бяспекі, прыведзены парады спецыялістаў у галіне права і псіхалогіі, а таксама высновы саміх журналістаў у выпадках, калі ўзнікаюць небяспечныя сітуацыі.
У Брэсце кнігу, надрукаваную пры дапамозе Міжнароднай федэрацыі журналістаў, прэзентаваў адзін з яе аўтараў, намеснік старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец.
Акрамя разгляду канкрэтных сітуацый, удзельнікі сустрэчы (а гэта журналісты мясцовых выданняў, радыё і інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама фрылансеры) праглядзелі і абмеркавалі фрагменты відэафільма пра дзейнасць фотарэпарцёраў.