Заканчваецца прыём журналісцкіх твораў на конкурс кампаніі “За экалагічны дабрабыт!” (Да 25 кастрычніка)
Апошняя дата падачы конкурсных заявак – 25 кастрычніка 2012 года.
Шаноўныя калегі!
Нагадваем вам пра абвешчаны ўвесну 2012 года журналісцкі конкурс на лепшую публікацыю і фота-аўдыё-відэа рэпартаж у межах медыякампаніі "За экалагічны дабрабыт!", прысвечаны тэхнагеннаму ўздзеянню на навакольнае асяроддзе Беларусі.
Конкурсныя матэрыялы мелі з'явіцца ў СМІ з пачатку 2012 года да 1 верасня 2012 г.
Калі ласка, накіроўвайце вашы творы (спасылку на публікацыю ў электронным выглядзе, далучаным файлам у Word альбо скан газетнага артыкулу) на адрас baj@baj.by з пазнакай "Эка-конкурс". Усе дадатковыя пытанні таксама накіроўвайце па гэтым адрасе.
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў адбудуцца напрыканцы кастрычніка 2012 г.
Падчас разгляду конкурсных матэрыялаў будуць брацца да ўвагі арыгінальнасць тэмы і падыходу да яе асвятлення аўтарам.