“У нашай прафесіі мы адзін за аднаго гарой...”
У падтрымку Антона Сурапіна падпісваюцца людзі не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.
Віктар Марчук, галоўны рэдактар “Брестской газеты”:
- Я падпісаўся ў абарону Антона Сурапіна, таму што ў нашай краіне такое можа адбыцца з кожным, і павінна быць магутная прафесійная салідарнасць, каб улады ведалі: у нашым цэху, у нашай прафесіі мы адзін за аднаго гарой. Па-іншаму ніяк нельга. Інакш перасадзяць усіх па адным альбо дробнымі партыямі...
Фота з сайта "Брестской газеты"