Каляндарны план кампаніі
Каляндарны план кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – 2012 для журналістаў
Дзень выбараў – 23 верасня 2012 г.
| Этапы выбарчага працэсу | Тэрмін правядзення |
|
Прызначэнне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (не пазней чым за 4 месяцы да заканчэння паўнамоцтваў ППНС папярэдняга склікання) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 276 аб прызначэнні выбараў падпісаны 18 чэрвеня 2012 года |
|
Стварэнне акруговых выбарчых камісій (не пазней чым за 75 дзен да выбараў) |
Не пазней за 9 ліпеня ўключна |
|
Вызначэнне месцаў, у якіх забаронена правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ППНС |
Не пазней за 10 ліпеня ўключна |
| Вылучэнне кандыдатаў ў дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён і сканчаецца за 40 дзён да выбараў) | З 15 ліпеня па 13 жніўня ўключна |
| Прадстаўленне спісу сябраў ініцыятыўнай групы і заява аб яе рэгістрацыі ў акруговы выбаркам (не пазней чым за 65 дзён да выбараў) | Не пазней за 19 ліпеня ўключна |
| Рэгістрацыя ініцыятыўных груп | У пяцідзённы тэрмін з дня падачы заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы |
| Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій | Не пазней за 5 жніўня ўключна |
| Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў) | Не пазней за 8 жніўня ўключна |
| Абвяшчэнне рашэння аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій | У сямідзённы тэрмін пасля стварэння камісіі |
| Прадстаўленне ў акруговыя выбарчыя камісіі дакументаў, неабходных для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты (не пазней чым за 40 дзён да выбараў) | Не пазней за 13 жніўня ўключна |
| Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 40 дзён і сканчаецца за 30 дзён да выбараў) | З 14 па 23 жніўня ўключна |
| Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам | У трохдзённы тэрмін у Цэнтральную выбарчую камісію. Рашэнне ЦВК у трохдзённы тэрмін абскарджваецца ў Вярхоўным судзе, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін |
| Перадвыбарчая агітацыя | З моманту рэгістрацыі кандыдатаў і да 22 верасня ўключна |
| Апошні тэрмін прадстаўлення кандыдатам сваёй праграмы ў СМІ для друку | Не пазней за 2 верасня ўключна |
| Афармленне на выбарчых участках стэндаў з інфармацыяй аб кандыдатах (не пазней чым за 14 дзён да выбараў) | Не пазней за 8 верасня ўключна |
| Спыненне друку вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) | Не пазней за 18 верасня ўключна |
| Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў) | З 18 па 22 верасня года ўключна |
| Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі) | 22 верасня |
| Правядзенне выбараў дэпутатаў ППНС | 23 верасня |
| Прадстаўленне акруговымі выбаркамамі пратаколаў аб выніках выбараў у Цэнтральную выбарчую камісію |
Не пазней за 29 верасня ўключна |
| Абвяшчэнне вынікаў выбараў і апублікаванне спісу абраных дэпутатаў | Не пазней чым у трохдзённы тэрмін з дня вызначэння вынікаў выбараў |
| Правядзенне другога туру галасавання | Не пазней за 7 кастрычніка |