Турэмны дэпартамент Літвы падзякаваў камандзе БАЖ за імкненне да свабоды


Футбольная каманда БАЖ* атрымала дыплом і віншаванні ад Турэмнага дэпартамента Міністэрства юстыцыі Літвы ў знак падзякі за энергію, ініцыятыву і імкненне да свабоды.

Футбольная каманда БАЖ атрымала дыплом і віншаванні ад Турэмнага дэпартамента Міністэрства юстыцыі Літвы ў знак падзякі за энергію, ініцыятыву і імкненне да свабоды.

14 красавіка падчас Трэцяга міжнароднага турніру па футболе “Вільнюс-2007” менавіта з камандай Турэмнага дэпартамента беларускія журналісты сустрэліся ў матчы за 3-яе месца. І выйгралі з лікам 2:0. (Трэба адзначыць, што сапернікі бажаўскім футбалістам трапіліся моцныя, пра гэта сведчыць іх першынства ў мінулагоднім футбольным турніры ў Бразіліі.)

Такім чынам, футбольная каманда БАЖ другі год запар атрымлівае “бронзу”. Нагадаем, у 2005 годзе бажаўцы занялі першае месца.

Сёлета у турніры прынялі ўдзел 8 каманд журналістаў з Літвы, Латвіі, Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі.

“Золата” дасталася камандзе Сейму Літвы, якая абыграла ў фінале па пенальці каманду журналістаў з Польшчы.

Футбольны турнір традыцыйна ладзяць Саюз журналістаў Літвы і Прэзідэнцкі футбольны клуб. Кіруючыся дэвізам “Футбольная мова агульная для ўсіх”, яны такім чынам наладжваюць стасункі з замежнымі журналістамі і знаёмяць іх са сваёй краінай.