БАЖ узнагародзіў дыпломам "За адданасць прафесіі" палітычнага журналіста Валерыя Карбалевіча
10 красавіка Праўленне БАЖ уганаравала дыпломам “За адданасць прафесіі” журналіста і палітолага Валерыя Карбалевіча. Нагодай для ўрачыстасці стала сімвалічная дата – 10 гадоў супрацоўніцтва палітычнага аналітыка з газетай “СНплюс. Свободные новости плюс”, адным з самых старэйшых і накладных незалежных грамадска-палітычных беларускіх выданняў.
Дыплом і кветкі журналісту ўручыла старшыня БАЖ Жанна Літвіна. Яна павіншавала Валерыя Карбалевіча ад імя ўсіх сябраў арганізацыі з незвычайным творчым юбілеем і пажадала акрамя натхнення, магчымасці працаваць ва ўмовах сапраўднай палітыкі.
“Валерый Карбалевіч – наш унікальны аўтар, гэта гісторыя “Свободных новостей”, – зазначыў галоўны рэдактар “СН” Васіль Зданюк. – Вось ўжо дзесяць гадоў ён неразрыўна звязаны з газетай. Ён друкуецца ў кожным нумары бесперапынна, не гледзячы ні на якія абставіны. Яго рубрыка “Дыягназ” карыстаецца вялікай папулярнасцю. Да меркаванняў Валерыя Карбалевіча прыслухоўваюцца і калегі, і палітыкі, як апазіцыйныя, так і афіцыйныя. Як у тэатр ходзяць на любімага актора, так многія нашыя чытачы купляюць “СН” у першую чаргу дзеля таго, каб пачытаць Карбалевіча.”