Наваполацкая філія БАЖ абвясціла творчы конкурс для школьнікаў “Для чаго патрэбна журналістыка?”


Творчы конкурс “Для чаго патрэбна журналістыка?” абвясціла Наваполацкая філія грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Творчы конкурс “Для чаго патрэбна журналістыка?” абвясціла Наваполацкая філія грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Конкурс разлічаны на вучняў старэйшых класаў з Наваполацка і Полацка. Ім прапануецца напісаць, чаму прафесія журналіста такая папулярная зараз, і што ў ёй прыцягвае маладых людзей.

Арганізатары абяцаюць, што пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы, а лепшыя працы ўвойдуць у спецыяльны зборнік і будуць размешчаныя на сайце ximik.info.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў запланаванае на 20 мая.