Журналістаў з "Народнай волі" і "Еўрапейскага радыё для Беларусі" не прапусцілі на Кастрычніцкую плошчу

Пецярых журналістаў – супрацоўнікаў недзяржаўнай газеты – міліцыянеры не прапусцілі на Кастрычніцкую плошчу.Каля 12 гадзін дня журналістаў спынілі на вуліцы Леніна Мінска каля будынку офіса СНД. Падпалкоўнік міліцыі Пётр Лапацік паведаміў, што праход забаронены, а на плошчу прапускаюць толькі па спецыяльных дазволах.

Пасля таго, як журналісты паказалі пасведчанні і патлумачылі, што ідуць выконваць рэдакцыйнае заданне, П.Лапацік звязаўся па рацыі з вышэйшым кіраўніцтвам. Там запыталіся, адкуль журналісты, і, пачуўшы, што з недзяржаўных выданняў, не дазволілі прапускаць. “Вяжыце іх”, – прагучала з рацыі. Вязаць не сталі, загадалі адыйсці.