Выйшаў першы нумар незалежнай газеты "Магілёўскі час"


Напярэдадні 25 Сакавіка - Дня Волі, у Магілёве пачало выходзіць яшчэ адно недзяржаўнае маланакладнае выданне - "Магілёўскі час". Газета заяўлена як тыднёвік, які будзе асвятляць у асноўным праблемы грамадска-палітычнага жыцця абласнога цэнтра.

Напярэдадні 25 Сакавіка – Дня Волі, у Магілёве пачало выходзіць яшчэ адно недзяржаўнае маланакладнае выданне – “Магілёўскі час”. Газета заяўлена як тыднёвік, які будзе асвятляць у асноўным праблемы грамадска-палітычнага жыцця абласнога цэнтра.

У першым нумары прэзентаваная рубрыка “Госць тыдня”. Яе госцем стаў вядомы магілёўскі гісторык Аляксандр Агееў. Ён распавёў, якія падзеі адбываліся ў Магілёве ў 1918 годзе, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У газеце таксама пададзены навіны пра дзейнасць гарадскіх дэмакратычных грамадскіх і палітычных арганізацый і пра культурныя мерапрыемствы горада, якія, на погляд рэдактараў, заслугоўваюць увагі.

“Магілёўскі час” выдаецца ў фармаце настольнага друкарска-выдавецкага комплексу накладам 299 асобнікаў. Гэта робіць выданне зручным для распаўсюду, чытання і для перадачы “з рук у рукі”.

Актыўнымі чытачамі новай газеты ўжо сталі студэнты магілёўскіх універсітэтаў, актывісты грамадска-палітычных арганізацый і творчых суполак.