Лукашэнка адобрыў кандыдатуры намеснікаў міністра інфармацыі і старшыні "Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы"
1 сакавіка прэзідэнт Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, адобрыў на пасаду намесніка міністра інфармацыі кандыдатуру Аляксандра Слабадчука. Таксама ён даў згоду на назначэнне першым намеснікам старшыні дзяржаўнай установы "Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы" журналісткі Тамары Вяцкай.
1 сакавіка прэзідэнт Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, адобрыў на пасаду намесніка міністра інфармацыі кандыдатуру Аляксандра Слабадчука. Таксама ён даў згоду на назначэнне першым намеснікам старшыні дзяржаўнай установы “Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы” журналісткі Тамары Вяцкай.
Да гэтага Аляксандр Слабадчук працаваў першым намеснікам начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.
Тамара Вяцкая працавала палітычным аглядальнікам радыёстанцыі “Мір”, якая належыць Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір”. Да гэтага была ўласным карэспандэнтам Беларускага дзяржаўнага радыё.