Генпракуратура: Забойцы журналісткі Веранікі Чаркасавай не знойдзены
Супрацоўнікі праваахоўных органаў правяраюць шэраг асобаў на датычнасць да забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Прус.

Паводле спадара Пруса, “у працэсуальным сэнсе цяпер няма падазраваных у забойстве Веранікі Чаркасавай, але ёсць некалькі чалавек, якіх пракуратура правярае на датычнасць да гэтага злачынства”. Ён таксама дадаў, што аднаўленне расследавання крымінальнай справы гаворыць пра тое, што ёсць следчы прагрэс.