Творчы конкурс - толькі для дзяржаўных СМІ
Журналісты толькі з дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі могуць прыняць удзел у конкурсе на лепшае асвятленне пытанняў развіцця беларускай арміі, які абвясцілі днямі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства абароны.

Як вынікае з умоваў конкурсу, яго ўдзельнікамі могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, зарэгістраваных у Мінінфармацыі. Сам конкурс “закліканы садзейнічаць аб’ектыўнаму інфармаванню грамадзян аб будаўніцтве і развіцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, павышэнню прэстыжу вайсковай службы і ваенна-патрыятычнаму выхаванню грамадзян краіны”, – паведамляецца ў абвестцы, змешчанай на tut.by.