Патрабаванне суда да "Витебского курьера" вызваліць памяшканне набывае законную сілу


12 лютага апеляцыйны суд Віцебскай вобласці адхіліў скаргу заснавальніка недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М" і пакінуў без змяненняў рашэнне гаспадарчага суда Віцебскай вобласці, - паведаміў прэс-службе БАЖ* юрыст ЗАТ "Выдавецкі дом "Витебский курьер" Дзмітрый Зікрацкі.

12 лютага апеляцыйны суд Віцебскай вобласці адхіліў скаргу заснавальніка недзяржаўнай газеты “Витебский курьер М” і пакінуў без змяненняў рашэнне гаспадарчага суда Віцебскай вобласці, – паведаміў прэс-службе БАЖ юрыст ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер” Дзмітрый Зікрацкі.

Гэта азначае, што зараз рашэнне гаспадарчага суда аб прызнанні несапраўднай дамовы арэнды рэдакцыяй газеты памяшкання ў прадпрыемства “Элсан” набывае законную сілу. Рэдакцыя газеты “Витебский курьер М” абавязана вызваліць памяшканне, якое арандуе пад офіс, цягам 10 дзён пасля атрымання матывіровачнай часткі апеляцыйнай інстанцыі.

“Апеляцыйны суд таксама як і гаспадарчы спаслаўся на тое, што мы быццам бы парушылі працэдуру ўзгаднення на размяшчэнне з адміністрацыяй раёна, – расказала Жанна Папова, дырэктар ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер”.

Жанна Папова выказала намер накіраваць касацыйную скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Нагадаем, 10 студзеня суддзя гаспадарчага суда Віцебскай вобласці Вольга Гаціла задаволіла зыск прадпрыемства “Элсан” да газеты “Витебский курьер М” аб прызнанні несапраўднай дамовы арэнды.