БАЖ патрабуе прыцягнуць да адказнасці асоб, якія парушылі правы журналіста В.Шчукіна
Грамадскае аб'яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” патрабуе прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні прафесійных правоў журналіста Валерыя Шчукіна падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы.
12 студзеня 2007 старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №52 Віцебска Ніна Шубіна ўручыла журналісту, які працаваў на ўчастку падчас датэрміновага галасавання і меў пры сабе пасведчанне прадстаўніка СМІ, ёй жа падпісаны дакумент, дзе ўказвалася, што рашэннем камісіі час прысутнасці В. Шчукіна на выбарчым участку абмежаваны адной гадзінай, – паведамляецца ў скарзе, якую накіраваў БАЖ пракурору Віцебскай вобласці.
У лісце звяртаецца ўвага на тое, што дадзенае абмежаванне не прадугледжана законам. А ўчастковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання №52 і яе старшыня парушылі сваімі дзеяннямі правы журналіста прадугледжаныя Законам аб друку і выбарчым кодэксам.