"Чырвоны Кастрычнік" дапаможа зразумець дзяржаўную палітыку
52 інфармацыйна-прапагандысцкія групы працуюць у Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці. Пра гэта ідзе гаворка ў артыкуле начальніка аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама Вольгі Чумаковай "Зыходзячы з патрабаванняў жыцця", які надрукавала раённая газета "Чырвоны Кастрычнік" (№58 от 26.07.2006).
На думку В. Чумаковай, асноўная мэта інфармацыйна-прапагандысцкіх груп - "фарміраванне ў насельніцтва разумення і падтрымкі мэтаў, задач і курса дзяржаўнай палітыкі… Пры гэтым выкарыстоўваюцца самыя розныя формы - адзіныя дні інфармавання, дні адкрытага ліста, дні сельвыканкамаў, асвятленне тых ці іншых пытанняў праз мясцовыя СМІ". Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца раённай газеце "Чырвоны Кастрычнік", якая, на думку аўтара артыкула, павінна прымаць удзел у адзіных днях інфармавання насельніцтва. З пачатку года выданне арганізавала 18 "прамых ліній" прадстаўнікоў мясцовай улады з жыхарамі раёна.
"Чырвоны Кастрычнік" - адзіны друкаваны сродак масавай інфармацыі ў Кастрычніцкім раёне. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца райвыканкам і раённы савет дэпутатаў.
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"