У Баранавічах пагражаюць журналістам недзяржаўнай газеты
Улёткі з пагрозамі ў адрас недзяржаўнай газеты "Intex-press" (г. Баранавічы), дзве шыльды з надпісамі "Асінае гняздо ЦРУ" знайшлі супрацоўнікі рэдакцыі на дзвярах офіснага будынка раніцай 18 ліпеня. Акрамя таго, на тратуарнай плітцы невядомымі быў зроблены надпіс "Нет продажной прессе", а на камні графіці - нацбальшавіцкія серп і молат у крузе.
Як прамую пагрозу фізічнай расправы расцаніў калектыў рэдакцыі ўлёткі наступнага зместу: "Интекс-пресс!" Ваша завуалированная ЦРУшная структура должна понести заслуженное наказание. Бросая песок в глаза, вы - пятая колонна Америки и шавки "цывілізаванай Эўропы" делаете свое поганое дело. Постоянные встречи, интервью, публикации с так называемыми "апазыцыянерами", материалы, очерняющее СОВЕТСКОЕ ПРОШЛОЕ, говорят, кто вы есть на самом деле.
Пора ответить за все!
Смерть предателям Родины!
Долой продажную "оппозицию"!
НЕТ - продажной прессе!
Да, Смерть!
Наследники Боевых Подвигов"
Дырэктар ТАА "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс" Уладзімір Янукевіч у той жа дзень напісаў заяву на імя начальніка Баранавіцкага ГАУС Ю.Сняжко з просьбай знайсці і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, а таксама прыняць меры па спыненні падобных акцый і абароне супрацоўнікаў газеты ад пагроз.
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"