Недзяржаўную прэсу прэч з вачэй начальства

У Віцебску на апошнім тыдні, калі якраз адбываецца міжнародны фестываль "Славянскі базар", амаль штодзённа супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць распаўсюджвальніка недзяржаўнай прэсы Барыса Хамайду быццам бы за гандаль ва неўстаноўленым месцы.

Б. Хамайда звычайна прадае газеты ў цэнтры горада на вул. Леніна каля будынку № 28 (літаральна насупраць знаходзіцца летні амфітэатр). Учора, 11 ліпеня, калі ён пачаў распаўсюджваць апошні нумар газеты "Витебский курьер М", яго затрымалі міліцыянеры, крыху пазней у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска Б.Хамайда быў ў чарговы раз аштрафаваны на 31 тыс. рублёў (1 базавую велічыню).

"Ужо адкрыта мне пра гэта кажуць: "Славянскі базар"! У Віцебску шмат начальства. Ну, пацярпіце крыху, скончыцца "Славянскі базар" - зноў будзеце стаяць!" - распавёў спадар Хамайда карэспандэнту радыё "Свабода" - Парушаюцца міжнародныя прававыя нормы: "свабода шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю".

Сёння Барыс Хамайда зноў быў затрыманы на сваім працоўным месцы.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"