Суд закрыў справу супраць газеты "Витебский курьер"


Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці адхіліў зыск Віцебскага домабудаўнічага камбіната аб абароне дзелавой рэпутацыі супраць недзяржаўнай газеты "Витебский курьер", - паведаміла Радыё "Свабода".

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці адхіліў зыск Віцебскага домабудаўнічага камбіната аб абароне дзелавой рэпутацыі супраць недзяржаўнай газеты "Витебский курьер", - паведаміла Радыё "Свабода".

Зыскоўцы сцвярджалі, што ў артыкуле "Дыктатура ўлады" былі распаўсюджаныя непраўдзівыя звесткі. У прыватнасці, яны адмаўлялі існаванне загаду генеральнага дырэктара прадпрыемства, які, паводле аўтараў публікацыі, даваў указанні "весці агітацыйную прапаганду" за "мэтазгоднасць датэрміновага галасавання і аказання падтрымкі дзейнаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку". Адказчыкі ж даводзілі ў судзе, што ў артыкуле вялася гаворка не пра вытворчую дзейнасць, а пра перадвыбарчую агітацыю на прадпрыемстве.
Прадстаўнікі домабудаўнічага камбіната засталіся незадаволеныя вынікамі суда, які адхіліў пазоў, і сказалі, што справа супраць "Витебского курьера" яшчэ не скончана. Прадстаўнікі газеты не выключаюць, што зыскоўцы будуць спрабаваць абскардзіць рашэнне.

Падрабязней гэтую інфармацыю можна знайсці ў рубрыцы "СМІ пра СМІ"