Працягнуты тэрмін конкурсу для маладых журналістаў


Нямецкая асацыяцыя Junge Presse Berlin (JPB) запрашае маладых журналістаў і фотакарэспандэнтаў ва ўзросце ад 17 да 27 год з Беларусі і Нямеччыны да ўдзелу ў конкурсе "Палітычная рэальнасць".

Нямецкая асацыяцыя Junge Presse Berlin (JPB) запрашае маладых журналістаў і фотакарэспандэнтаў ва ўзросце ад 17 да 27 год з Беларусі і Нямеччыны да ўдзелу ў конкурсе "Палітычная рэальнасць".

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку з інфармацыяй пра сябе і рэпартаж, артыкул ці радыёрэпартаж на беларускай ці рускай мове на наступныя тэмы:
- Выбары
- Грамадзянская супольнасць
- Роля палітыкі ў грамадстве
Максімальны аб'ём прац - 5 тыс. знакаў. Прымаюцца як ўжо выдадзеныя, так і яшчэ не апублікаваныя матэрыялы.
Па выніках конкурсу кампетэнтнае журы назаве імёны 12 пераможцаў (па 6 чалавек з Беларусі і Нямеччыны), якія будуць мець магчымасць наведаць абедзьве краіны, а таксама пазнаёміцца з асаблівасцямі медыя-рынку, прынцыпамі працы СМІ ў Беларусі і Нямеччыне.
Апошні тэрмін падачы дакументаў працягнуты да 4 чэрвеня. За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на minsk-berlin06@mail.ru. Туды ж дасылайце заяўкі на ўдзел.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"