Пракурор запатрабавала для А. Філімонава 4 гады пазбаўлення волі


Рашэнне суда па крымінальнай справе ў дачыненні да Антона Філімонава і яшчэ траіх падлеткаў будзе агучана сёння ў 17.00 (суд Першамайскага раёна; Талбухіна, 9).

Рашэнне суда па крымінальнай справе ў дачыненні да Антона Філімонава і яшчэ траіх падлеткаў будзе агучана сёння ў 17.00 (суд Першамайскага раёна; Талбухіна, 9). Перад перапынкам пракурор запатрабавала для 16-гадовага А. Філімонава пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі, а для астатніх абвінавачаных - па 3 гады.

Слуханні па крымінальнай справе пачаліся 10 красавіка. Акрамя Антона, абвінавачваюцца яшчэ трое падлеткаў: Андрэй Тамковіч, Дзмітрый Драздовіч і Алег Тарасенка. Ім інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае арт. 221 ч. 2 КК РБ (незаконны выраб, захаванне і распаўсюд падробленых грошай, здзейсненыя паўторна арганізаванай групай асобаў па папярэдняй дамоўленасці).
Спачатку справу завялі па частцы 1 арт.221 КК РБ, якая прадугледжвае больш мяккае пакаранне (ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі). Аднак 9 сакавіка следства перакваліфікавала справу, інкрымінаваўшы падлеткам парушэнне часткі 2 таго ж артыкулу, якая прадугледжвае да 15 гадоў зняволення.

Гл. таксама:
Пачаўся суд па справе А. Філімонава
Суд па справе А. Філімонава і яшчэ траіх падлеткаў працягнецца 11 красавіка

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"