Некаторыя журналісты сядзяць на Акрэсціна, некаторыя - у Жодзіна
Затрыманыя ў Мінску журналісты Андрэй Дынько, Вадзім Александровіч, Арцём Лява, Сяргей Салаш, Антон Тарас, Эдуард Глезін, Алег Казлоўскі, Ніно Гіоргабіані, Георгі Лагідзэ, Дзмітрый Гурневіч, Андрэй Любка, Фрэдэрык Левуа, Аляксандр Падрабінек, Вераніка Самаліньска, Юры Чавусаў утрымліваюцца ў спецпрымальніку на Акрэсціна ў Мінску.

Журналісты Вадзім Казначэеў, Таццяна Ваніна і Святлана Станкевіч пасля суда ўтрымліваюцца ў Жодзінскім СІЗА №8.
Месцазнаходжанне Дар'і Кастэнкі пакуль не ўдалося высветліць.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"