Шчукіна выпусцілі да суда


Суд над Валерыем Шчукіным адкладзены да 31 сакавіка.

Суд над Валерыем Шчукіным адкладзены да 31 сакавіка. Як паведаміў "Беларускі партызан", палітык запатрабаваў прысутнасці адваката, і таму разбіральніцтва не адбылося. Да суда Шчукіна адпусцілі на волю.

Журналіста "Народнай волі", праваабаронцу Валерыя Шчукіна затрымалі 24 сакавіка позна ўвечары ў Віцебску, калі ён збіраўся выязджаць у Мінск. Афіцыйная прычына яго затрымання - хуліганства і нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы. Толькі 23 сакавіка ён выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту за "дробнае хуліганства".

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"